Duration 37:59

Гоман 1. Словы вітання, прабачэння, просьбы, падзякі. Анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы

51 727 watched
0
4.2 K
Published 12 Aug 2021

Сябры, мы запускаем у эфір моўны клуб «Гоман»! Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы пройдзеце ўсе заняткі, то станеце вольна гаварыць па-беларуску. Але адна ўмова — не ленавацца і выконваць хатнія заданні. Яны таксама будуць! Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін. Другі выпуск: /watch/YXZNJ-myR-LyN Для чаго мы гэта робім? Для таго, каб беларусы маглі свабодна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі. Мы рыхтуем для вас 12 заняткаў, у якіх раскажам самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры. Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, просім падтрымаць нас. Будзем удзячныя, калі вы аформіце спонсарскую падпіску на ютуб-канал: /channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join Тэлеграм-канал «Супер Мова»: https://t.me/supermova Моўны тэлеграм-чат «Супер Мова»: https://t.me/supermovachat Гэта праект грамадскай кампаніі «Годна», місія якой — прамоцыя беларускай культуры. Мова — гэта наш сцяг, які мы мусім несці годна і разам. Наша мэта — зрабіць так, каб людзей, якія гавораць па-беларуску, станавілася больш! Падпісвайцеся на акаўнт праекта «Гоман» у тыктоку: https://tiktok.com/@ homanby 00:00 Кароткі агляд выпуска 00:50 Прывітанне! 01:12 Пра «Гоман» 02:28 Як беспамылкова вітацца па-беларуску 03:57 У беларусаў не бывае добрай раніцы? 06:24 Як пачаць размаўляць па-беларуску: канкрэтныя парады 08:00 Як вітацца па-беларуску з дапамогай спеваў (вучыць Андрусь Такінданг) 08:51 Развітваемся па-беларуску 12:49 Словы падзякі па-беларуску 13:09 Як адказаць на «дзякуй»? Калі ласка, толькі не «калі ласка»! 14:22 Выбачаемся па-беларуску 15:06 Цікавінкі пра Беларусь 17:17 Топ-5 сучасных кніг па-беларуску ад Андруся Такінданга 21:22 Топ-5 кніг ад Аляксея Шэіна 25:30 Топ-5 кніг ад Ганны Севярынец 29:55 Як вітаюцца розныя слаі грамадства 31:21 Замежныя спевакі ўстаўляюць у свае песні беларускія словы? 34:13 Мандэгрыны — што гэта такое 34:54 Як ветліва звярнуцца да кагосьці па-беларуску Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://instagram.com/hodnaby https://facebook.com/hodnaby https://t.me/hodnaby https://twitter.com/hodnaby https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby /hodnaby https://tiktok.com/@ hodnaby

Category

Show more

Comments - 436